ДУ "Брэсцкая абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін" звяртае асаблівую ўвагу на захоўванне рэшткаў сродкаў аховы раслін у суб'ектах гаспадарання. Пастаяннае захоўванне сродкаў аховы раслін дапускаецца ў спецыяльна прызначаных для гэтых мэт памяшканнях (стацыянарных складах), часовае захоўванне – на сезонных складах для правядзення веснавых восеньскіх палявых работ, якія павінны ўтрымлівацца ў чысціні і своечасова рамантавацца.
Захоўванне павінна здзяйсняцца ў памяшканнях, якія выключаюць іх несанкцыянаванае выкарыстанне, асобна ад іншых груп прадукцыі.
Захоўванне сродкаў абароны раслін ажыццяўляецца ў штабелях, на паддонах і стэлажах, у завадскім непашкоджаным пакаванні з выразнай маркіроўкай, якая забяспечвае на кожнай адзінцы ёмістасці рэкамендацый па ўжыванні, перавозцы і захоўванню, з указаннем нумара дзяржаўнай рэгістрацыі названых сродкаў.
Згодна з абзацам 2 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25.12.2005 № 77-З "Аб каранціне і абароне раслін" пры захоўванні сродкаў аховы раслін неабходна выконваць патрабаванні, якія забяспечваюць бяспеку жыцця і здароўя чалавека і ахову навакольнага асяроддзя ад шкоднага ўздзеяння сродкаў аховы раслін, устаноўленыя актамі заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Захоўванне сродкаў аховы раслін, аграхімікатаў і мінеральных угнаенняў павінна ажыццяўляцца пры выкананні тэмпературнага рэжыму, указанага на тарных этыкетках і (або) у тэхнічнай дакументацыі вытворцы.